ПГМ Бабруйскага павета Мінскай губерні (1800 год)

Гістарычная даведка: Бабруйскі павет у складзе Мінскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1793 годзе пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1795-1796 гадах уваходзіў у склад Мінскага намесніцтва. Напачатку ХІХ ст. кожны сёмы жыхар павету быў шляхцічам, але ў выніку разбораў шляхты яе колькасьць значна скарацілася. Найбуйнейшымі шляхецкімі родамі ў павеце былі Булгакі, Быкоўскія, Воўк-Левановічы, Забелы, Кялчэўскія, Прушыноўскія й іншыя. У 1897 у павеце жыло 318,8 тыс. чалавек, у 1908 — тут ужо жыло 327 тыс. чалавек, з іх 67,4 % было беларусаў, 19,4 % — жыдоў, 10 % — расейцаў. У 1890 годзе павет падзяляўся на 22 воласці: Азарыцкую, Асавецкую, Бацэвіцкую, Бортніцкую, Броскую, Гарадоцкую, Гарбацэвіцкую, Глускую, Горкаўскую, Жыцінскую, Забалоцкую (Любанскую), Замоскую (ад 1924 Чычэрынская), Качэрыцкую, Любоніцкую, Новадароскую, Парыцкую, Рудабельскую (ад 1920 Акцябарская), Сьвіслацкую, Стэпскую, Туркоўскую, Чэрнінскую. Апроч таго павет падзяляўся на паліцэйскія адзінкі — станы (кватэры — у Глуску, Міхалёве, Парычах, Сьвіслачы) і на земскія пастарункі. У 1921 годзе Мінская губерня была скасавана і павет перайшоў у прамое падпарадкаванне Беларускай ССР. У 1924 году павет быў скасаваны.

Маштаб: 2 вярсты ў 1 ангельскай цалі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *