ПГМ Дрысенскага павета Полацкай губерні (1777 год)

Гістарычная даведка: Утвораны 24 жніўня (4 верасня) 1776 г. у складзе Полацкай губерні Расійскай імперыі пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. 12 (23) снежня 1796 г. скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў склад Беларускай губерні. 27 лютага (11 сакавіка) 1802 г. павет быў ад ноўлены ў складзе Віцебскай губерні. Плошча павета складала 2568,9 кв. вёрст.У студзені 1919 г. Клясціцкая воласць перададзена ў Полацкі павет. Паводле мірнага дагавора Расіі з Латвіяй ад 11 жніўня 1920 г. Прыдруйская і Пустынская воласці ўвайшлі ў склад Латвіі. 15 лютага 1923 г. Дрысенскі павет быў скасаваны, яго тэрыторыя была далучана да Полацкага павету.

Маштаб: 1000 сажэнь у 1 ангельскай цалі.