ПГМ Дзісненскага павета Мінскай губерні (1800 год)

Гістарычная даведка: Дзісненскі павет у складзе Мінскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1793 годзе пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай. Межаваў з Дзвінскім, Дрысенскім, Полацкім, Вілейскім і Завілейскім (Свянцянскім) паветамі. Плошча складала 507,8 вёрст. У 1843 годзе павет быў перададзены ў склад Віленскай губерні. Адміністрацыйны цэнтр — Дзісна. У 1866 годзе ў склад павета ўваходзілі 2125 населеных пунктаў і 22 воласці, 22 мястэчкі і заштатны горад Друя. Адміністрацыйнае дзяленне: У 1913 годзе ў павеце была 21 воласць: Багінская, Вярхнянская, Глыбоцкая, Друйская (цэнтр – с. Милашева), Залеская, Iгуменовская (цэнтр – с. Шкутнікi), Йодская, Леанпальская, Лужецкая, Луцкая, Міёрская, Мікалаеўская, Нова-Пагастская, Перабродская (цэнтр – в. Лiнкоўшчына), Пліская, Пастаўская, Прозорокская, Стефанпольская, Чарэская, Чарневiчская, Язненская. У “Ваенна-статыстычным аглядзе Расійскай імперыі. Том IX. Частка 2. Віленская губерня” за 1848 год Дзісненскі павет апісваецца наступным чынам: “Дисненский уезд разделяется на 3 стана; государственные имения на 5 волостей. Становые пристава помещаются: 1-го стана в м. Глубоком, 2-го в м. Шарковщизне и 3-го в г. Друзе. Волостные управления находятся: в с. Глубокое, Березвечи, Залесьи, Куриловичи и Переброды, в которых всего 47 778 душ мужского пола”. Па дадзеных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 204,9 тыс. Чал. У тым ліку беларусы – 81,1%; габрэі – 10,1%; рускія – 5,9%; палякі – 2,4%. У павятовым горадзе Дзісне пражывала 6756 чал., У заштатным горадзе Друя – 4742 чал. З 18 жніўня 1919 г. да ліпеня 1920 г. Дзісенскі павет у складзе Віцебскай губерні. У 1920 г. павет адышоў да Польшчы, дзе замест яго быў утвораны новы Дзісенскі павет.

Маштаб: 1 вярста ў 1 ангельскай цалі.

1 thought on “ПГМ Дзісненскага павета Мінскай губерні (1800 год)”

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *