ПГМ Ігуменскага павета Мінскай губерні (1800 год)

Гістарычная даведка: Ігуменскі павет у складзе Мінскай губерні Расійскай імперыі створаны ў 1793 годзе пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай. З 1795 па 1796 адносіўся да Мінскага намесніцтва. Мястэчка Ігумен атрымала статус горада і цэнтра Ігуменскага павета Мінскай губерні. У павет, плошча якога складала 9 434 квадратныя кіламетры, а насельніцтва 234 792 жыхары, уваходзілі тэрыторыі сучасных Чэрвеньскага, Пухавіцкага, Бярэзінскага, Уздзенскага, асобныя часткі Смалявіцкага, Клічаўскага, Мінскага і Асіповіцкага раёнаў. У 1913 годзе ў павеце было 23 воласьці: Амяльняская, Белічанская, Брадзецкая, Верхменьская, Грэбеньская, Даўжанская, Дудзіцкая, Дукорская, Кліноўская, Магільнянская, Навалікоўская, Пагарэльская, Пагосцкая, Пукаўская, Пухавіцкая, Пярэжырская, Слабода-Пырашаўская (цэнтар — с. Пырашава), Сьмілавіцкая, Узьдзенская, Цітвянская, Шацкая, Юравіцкая, Якшыцкая. Паводле зьвестак перапісу 1897 году ў павеце пражывала 234,8 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 82,6 %; жыды — 12,3 %; палякі — 2,9 %; расейцы — 1,8 %. У павятовым горадзе Ігумене пражывала 4573 чал. У 1921 г. Мінская губерня скасавана, і павет перайшоў у прамое падпарадкаванне Беларускай ССР. У верасні 1923 перайменаваны ў Чэрвеньскі павет. У 1924 годзе павет скасаваны.

Маштаб: 2вярсты ў 1 ангельскай цалі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *