ПГМ Мазырскага павета Мінскай губерні (1800 год)

Гістарычная даведка: Утварыўся згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566), уваходзіў у склад Кіеўскага ваяводзтва. У часе складаньня Люблінскай уніі (1569) мазырская шляхта адмовілася пераходзіць пад юрысдыкцыю Каралеўства Польскага, павет застаўся ў складзе ВКЛ і перайшоў да Менскага ваяводзтва. У лістападзе 1793 на Мазыршчыне з’явіўся пісьмовы ўнівэрсал Тадэвуша Касьцюшкі з заклікам, каб «збіраліся грамадзяне да аднаўлення Айчыны». 20 снежня 1793 у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя павету апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. 3 мая 1795 г. быў створаны Мазырскі павет у складзе Мінскага намесніцтва. З 12 снежня 1796 г. у складзе Мінскай губерні. У павеце было 8 мястэчак (Давыд-Гарадок, Ельск, Каралін, Капаткевічы, Лахва, Ленін, Петрыкаў, Скрыгалаў, Тураў), 6 каталіцкіх касцёлаў, 7 уніяцкіх і каля 50 праваслаўных цэркваў. У 1860 г. у павеце 112 прыватных маёнткаў. У перыяд з 1919 да 1920 уваходзіў у склад Брэсцкай акругі Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх земляў Польшчы з часовым адміністрацыйным цэнтрам у Жыткавічах. 10 красавіка 1920 г. да Мазырскага павета далучаюцца акупаваныя польскай арміяй тэрыторыі Рэчыцкага павета. З 29 жніўня 1919 да 10 жніўня 1920 гг. у складзе Гомельскай губерні РСФСР, потым зноў у Мінскай губерні БССР. З 18 сакавіка 1921 г. Бярозаўская, Лахвенская, Хорская і Чучавіцкая воласці адышлі да Польшчы, астатняя частка павета уключана ў БССР. 17 снежня 1921 г. Ленінская воласць перададзена Слуцкаму павету. 3 сакавіка 1924 г. да павета далучана заходняя частка Рэчыцкага павета (7 валасцей цалкам і 3 часткова). 7 ліпеня 1924 г. скасаваны, большая частка тэрыторыі ўключана у Мазырскую акругу, частка Дзякавіцкай воласці — у Слуцкую акругу.

Маштаб: 2вярсты ў 1 ангельскай цалі.