ПГМ Пінскага павета Мінскай губерні (1800 год)

Гістарычная даведка: У XV—XVI стагодздзях з папярэдніка павету — Пінскага княства — вылучыліся шматлікія дробныя маёнткі мясцовых баяраў-шляхты, буйныя магнацкія і царкоўныя вотчыны. У 1519 тэрыторыя, што беспасярэдне адносілася да Пінскага замка, атрымала статус асабістага ўдзелу каралевы Боны і яе сына Жыгімонта Аўгуста. На 1528, паводле попісу войска Вялікага Княства Літоўскага, на Піншчыне было 79 баяраў і баярскіх удоваў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) увайшоў у Берасцейскае ваяводзтва. Тэрыторыя павету значна пашырылася коштам Давыд-Гарадоцкага, Дубровіцкага і Тураўскага княстваў. У 1791 годзе, паводле Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, утварыўся Пінска-Зарэчны павет з цэнтрам ў вёсцы Плотніца, які ў 1792 годзе быў перайменаваны ў Запінскі з цэнтрам у мястэчку Столін. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) значная частка павету разам з Пінскам апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1795 з трэцім падзелам Рэчы Паспалітай расейская ўлада пашырылася на рэшту тэрыторыі.

Маштаб: 2вярсты ў 1 ангельскай цалі.