ПГМ Слуцкага павета Мінскай губерні (1800 год)

Гістарычная даведка: Слуцкі павет

Слуцкі павет у складзе Мінскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1793 годзе пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай. З 1795 па 1796 год адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага намесніцтва, Мінскай губерні Расійскай імперыі і Беларускай ССР; існавала ў 1793—1924. Цэнтр — горад Слуцк.

Плошча 7,8 тыс. км². У 1897 у павеце пражывала 260,5 тыс. чалавек. У тым ліку беларусы – 78,5%; габрэі – 15,7%; палякі – 2,8%; рускія – 1,8%. У павятовым горадзе Слуцку пражывала 14 349 чал., У заштатным Нясвіжы – 8459 чал.

У 1866 у павеце ўтвораны 23 воласці: Быстрыцкая, Вызнянская, Гавезнанская, Грэская, Грыцавіцкая, Грозаўская, Заастравецкая, Кіявіцкая, Клецкая, Кругавіцкая, Ланьская, Ляхавіцкая, Мядзведзіцкая, Пагосцкая, Пацейкаўская, Раманаўская, Сіняўская, Слуцкая (цэнтр — в. Лучнікі), Старобінская, Целядовіцкая, Цімкавіцкая, Царэўская, Чапліцкая.

Маштаб: 2вярсты ў 1 ангельскай цалі.